?

Навіны кнігарні "ЛогвінаЎ"

праспект "Незалежнасці" 37а

Social capital

  • less than 10
Name:
Кнігарня "логвінаЎ"
Location:
External Services:
  • lavonka1
Кнігарня "логвінаЎ"

прапануе найяскравы выбар сучасных кнгіг на беларускай мове ў горадзе Менску. Тут можна пагартаць, памацаць, і, вядома ж, набыць навінкі мастацкай літаратуры, кнігі па культуры, гісторыі, філасофіі, дзіцячыя кнігі, аўдыёкнігі, часопісы, альбомы, густоўныя паштоўкі. У нас вы знойдзеце шырокі выбар прадуцкыі прыватных выдавецтваў, якія зазвычай не трапляюць у дзяржаўныя кнігарні. Пытайцеся таксама пераклады замежных аўтараў!

Апроч беларускай кнігі кнігарня "логвінаЎ" прапануе няглупыя навінкі расійскага кніжнага рынку.

Ласкава, як гаворыцца, запрашаем:



Адрас: г. Мінск, пр. Незалежнасці 37А (у дварах за домам "Подзвіг народа", што на пл. Перамогі)

Час працы

не разгінаючы спіны, ад ранічкі да ночанькі з 10:00 да 22:00 без выходных.


Кнігаабмен

Буккросінг - гэта сусветная ініцыятыва, сэнс якой - у свабоднай вандроўцы кніг па свеце, ад чытача да чытача.

У кнігарні "логвінаЎ" дзейнічае адна з менскіх кропак кнігаабмену. Вы можаце прынесці непатрэбныя вам кнігі з хатняй бібліятэкі, або наадварот - укамплектаваць свае паліцы цікавосткамі, знойдзенымі ў нашых скрынках. Або і тое, і другое адначасова. Паліцы буккросінгу - адразу пры ўваходзе. Па ўсіх іншых пытаньнях звяртайцеся да нашых прадаўцоў.

Не толькі кнігі

Лічы штодня ў кнігарні "логвінаЎ" - прэзентацыі новых кніг, творчыя сустрэчы, тэматычныя літаратурныя імпрээзы й дыскусіі. Ёсць што паказаць? Тады вам да нас! У нязмушанай атмасферы, больш расслабленай за бібліятэчную ці музейную, але й больш саліднай за клубную ці кафэшную правядзём ваша творчае мерапрыемтва.

Па арганізацыйных пытаннях звартяйцеся на тэлефоны

+375 17 290 63 06 (офіс кнігарні)

+375 44 723 65 74 (прэс-дырэктар Павал Касцюкевіч),

а таксама на іншыя кантакты, пазначаныя на гэтай старонцы.

Тры ў адным

Белы будынак у дварах дому "Подзьвіг народу", непадалёк ад ст.м. "Плошча Перамогі" па адрасе праспект Назалежнасцi 37 а- гэта кангламерат некалькіх арт-ініцыятываў. Завітаўшы да нас, наведайце таксама галерэю сучаснага мастацтва "Ў" (ygallery_by), дзе штотыдзень - новая выстава сучаснага мастацтва і арт-крамку пры ёй, поўную стылёвых сувеніраў. У бары "Малако" (malako_bar) прапусціце шклянку-другую аднайменнага трунку.

А вось і ўваходзік у наш кніжны заводзік (клікабельна):



Каб не заблукаць, курыце мапу пад'езду-падыходу:

94.88 КБ
Да сустрэчы ў рэале!





Social capital

  • less than 10

Statistics