?

Log in

No account? Create an account

lohvinau

Вось ён які, гаёвы!

« папярэдні запіс | наступны запіс »
Лют. 23, 2012 | 01:07 pm

На старонках кнігі "Чароўны свет" (другое выданне), якое не так даўно мы атрымалі, і якая апісвае міфічных пачвар Беларусі, ёсць і такая істота:


Аўтар малюнка - наш славуты Валер Слаук (той які маляваў ужо цяпер легендарныя ілюстрацыі да Яна Баршчэўскага "Беларусь у фантастычных апавяданнях"). Лічым, што асабліва яму ўдалася гаёвая палачка.

Дык вось як выглядаюць пазаматрычна супрацоўнікі ДАІ

А цяпер, увага! конкурс! Патлумачыць паспалітай публіцы, хто гэтыя пухнатыя кабеткі на тле, якіх называюць гаёўкамі:
каханкі гаёвага, яго падначаленыя, прэс-сакратары. Аўтар самага ўдалага адказу атрымае дзіцячую кнігу Ульфа Старка ў падарунак
Цэтлікі: ,

Спасылка | Пракамэнтаваць |

Comments {5}

khadanovich

(бяз тэмы)

from: khadanovich
date: Лют. 23, 2012 10:18 am (UTC)
Спасылка

Даішныя сырэны.

Адказаць | Галіна

malupas

(бяз тэмы)

from: malupas
date: Лют. 23, 2012 10:20 am (UTC)
Спасылка

Гаёўкі - бландынкі-парушальніцы правіл дарожнага руху. Пазбаўленыя кіроўніцкага пасведчання, яны паўсюль цягаюцца за гаёвым, з цягам часу набываюць яго звычкі і пачынаюць здзеквацца з іншых кіроўцаў.

Адказаць | Галіна

jurkas

(бяз тэмы)

from: jurkas
date: Лют. 23, 2012 11:13 am (UTC)
Спасылка

Ну ды гэта ж Гаечкі - якія завабліваюць дурняў пад палку Гаёвага дзеда.
:)

Адказаць | Галіна

Толік Шчыглінскі

(бяз тэмы)

from: tolik_sz
date: Лют. 24, 2012 03:25 pm (UTC)
Спасылка

Ну раз дзед - гаёвы, то дзяўчаткі - заслужаныя работніцы прыдарожнага сэрвісу ;-)

Адказаць | Галіна

(Deleted comment)

Кнігарня "логвінаЎ"

(бяз тэмы)

from: lohvinau
date: Лют. 27, 2012 03:06 pm (UTC)
Спасылка

Дарагі нах нат01! Вы выйгралі кнігу "Дыктатар" Ульфа Старка! Прыходзьце забраць яе на Незалежнасці 37а, яна будзе чакаць вас ля прадавачкі. Назавіце вашу мянушку і вам яе падораць.

Усім астатнім проста дзякуй за крэатыў! Дзярзайце!

Адказаць | Бацькоўскі | Галіна