Кнігарня "логвінаЎ" (lohvinau) wrote,
Кнігарня "логвінаЎ"
lohvinau

Новая кніга маладой прозы


Ну, што, гэта працуе! Сёлета ў "Ў" віншавалі лаўрэатаў конкурсу "Дэбют" імя Максіма Багдановіча. І вось калі ласка. Пасля паэтаў Ігара Кулікова і Антона Францішка Брыля дэбютную кнігу прозы выдаў Сяргей Егарэйчанка.



Сяргей Егарэйчанка. Лебедзі паміраюць разам. Проза. Мінск "Логвінаў", 2011. 192 старонкі. Мяккая вокладка.



Дэбютную кнігу маладога празаіка склалі «Аповесць пра чалавека, які не хацеў быць Богам» — твор, адзначаны заахвочвальнай прэміяй «Дэбют» імя М. Багдановіча ад Саюза беларускіх пісьменнікаў і беларускага ПЭН-цэнтра ў намінацыі «Проза».

Аповед напісаны на падставе рэальных падзеяў — сталінскіх рэпрэсій напрыканцы 30-х гг. А таксама авяданне «Права дараваць» і аповесць «Лебедзі паміраюць разам», створаныя пасля сумнавядомых падзей снежня 2010 года. Абодва твора можна ахарактарызаваць як антыўтопію на беларускіх рэаліях.

Tags: Конкурс "Дэбют" імя Максіма Багдановіча, Сяргей Егарэйчанка
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment