Кнігарня "логвінаЎ" (lohvinau) wrote,
Кнігарня "логвінаЎ"
lohvinau

Выйшаў новы раман пра Чарнобыль

У выдавецтве "Логвінаў" вышаў раман на Чарнобыльскую тэматыку нямецкай пісьменніцы Гудруна Паўзэванга "Хмара".

Пра што раман? Дамо слова беларускаму перакладчыку кнігі, Уладзіміру Папковічу:

“Гэта трагічная фантазія на чарнобыльскую тэму: быццам жудасная ядзерная катастрофа адбылася на адной з АЭС у Нямеччыне, на поўдні, і ўся акруга рушыла на поўнач. Сярод бежанцаў аказаліся двое дзетак: дзяўчынка чатырнаццаці гадоў і яе сямігадовы брацік. Бацькі — у ад’ездзе, адзеткі ўцякаюць на поўнач на роварах, у паніцы і неразбярысе парушанага нямецкага парадку, непарушнага людскога эгаізму. Хлопчык гіне, дзяўчынка апраменьваецца.



...Гэта мяне скаланула. Цяпер мы забыліся пра Чарнобыль. Людзей не цікавіць, хто і як дажывае свой век пасля катастрофы. Мы плануем ужо будаваць новую атамную электрастанцыю. Палітыкі кажуць: «Усё нармальна. Цяпер у нас будзе дасканалая тэхніка. Галоўнае, не хвалявацца». Гэта ідэя праходзіць праз усю кнігу. Як нешта здараецца, палітыкі кажуць: «Гэта не павінна было здарыцца. Нічога страшнага. Галоўнае, не хвалявацца». Кніжка трагічная, нават для нас, беларусаў”.

Кніга выйшла ў Германіі ў 1987 годзе. У 2006 годзе была экранізавана немцамі.
“Хмара”, Гудрун Паўзэванг. Пераклаў з нямецкай Уладзімір Папковіч. Мінск: “Логвінаў”, 2011. 160 старонак, 500 ас.

Кнігу можна набыць у кнігарні "логвінаЎ" (на Незалежнасці 37А). Кошт 13 500.
Tags: Гудрун Паўзэванг, Уладзімір Папковіч, раман пра Чарнобыль
Subscribe
  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 5 comments