Кнігарня "логвінаЎ" (lohvinau) wrote,
Кнігарня "логвінаЎ"
lohvinau

У Мінску з’явіцца “Пачатак кніжных дарог Беларусі”



24 мая, у дзень славянскай пісьмовасці, на ганку кнігарні “логвінаЎ” а 16.00 будзе ўрачыста адчынены “Пачатак кніжных дарог Беларусі”. “Нулявы кніжны кіламетр” уяўляе сабой невялікае намаляванае кола. У кола ўпісаны сляды, на якія – каб адчуць сваю даўдзельнасць да кнігаробства і кнігалюбства, – можа стаць кожны ахвочы.

– Каб выдаць ці напісаць добрую кнігу, высвятляецца, трэба як след павандраваць, – кажа арт-дырэктар кнігарні “логвінаЎ” Павал Касцюкевіч. – Успомнім Скарыну, які выправіўся ажно ў Прагу, адно каб змагчы выдаць “Псалтыр”, або Быкава, які абабіў безліч франтавых дарог, перш чым напісаў свае шчымлівыя творы. Кніга – заўсёды падарожжа, фізічнае і разумовае, і мы, у выдавецтве “Логвінаў”, вырашылі акрэсліць яго сімвалічны пачатак.

Цікава, што ў адрозненні ад традыцыйных “нулявых кіламетраў”, у кніжным пачатку каардынатаў Беларусі адлегласць будзе пазначацца не да гарадоў свету, а да месца жыхарства выбітных літаратараў, сусветных і беларускіх (Гамера, Дантэ, Скарыны, Караткевіча). А вось адлегласць да паэтаў і пісьменнікаў, якія жывуць у Мінску, будзе ўказана ў кроках ды іншых мінскіх вымярэннях (коштах таксоўкі, прыпынках метро).
Tags: "...Спачатку Логвінаў стварыў выдавецтва, афіцыйны пуп зямлі
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment