Кнігарня "логвінаЎ" (lohvinau) wrote,
Кнігарня "логвінаЎ"
lohvinau

3 снежня прэмія Angelus. Сярод намінантаў - Наталка Бабіна з "Рыбіным горадам"

3 снежня ў Уроцлаве адбудзецца ўручэнне ці самай прэстыжнай польскай прэміі Angelus. Яе даюць за кнігі польскіх і замежных аўтараў, што пабачылі свет у 2011 годзе.

Сярод прэтэндэнтаў двое беларусак, Святлана Алексіевіч і Наталка Бабіна. Сёлета ў Польшчы пабачыла кніга Алексіевіч “У вайны нежаночае аблічча”, а таксама раман Наталкі Бабінай “Рыбін горад”.
“Рыбін горад” у Беларусі перажыў другое выданне (раскупілі тысяча асобнікаў). У Польшчы ж, перакладзеная вядомай беларусісткай Малгажатай Бухалік,  гэтая “Палеская хроніка” на новы лад амаль цалкам разышлася 7- тысячным накладам.
Пажадаем Святлане і Наталцы ўдачы!


На фота: Наталка Бабіна трымае польскае выданне свайго раману "Рыбін горад".

Раман “Рыбін Горад” распавядае пра амаль крымінальную, а збольшага кранальную гісторыю пра палескую вёску і пакручасты лёс яе насельнікаў. Тут кожны апавядае сваю гісторыю па-свойму: па-беларуску гавораць аўтар, па-палеску – мясцовыя жыхары, па-расійску – улада, і па-украінску – зямля.

Мае другое выданне рамана “Рыбін горад” атрымала новую вокладку. Яе зрабіў украінскі дызайнер – Ілля Странгоўскі.

Tags: Наталка Бабіна, Палессе, Рыбін горад
Subscribe

  • Post a new comment

    Error

    Anonymous comments are disabled in this journal

    default userpic

    Your IP address will be recorded 

  • 1 comment