?

Log in

No account? Create an account

lohvinau

Cёння - прэзентацыя гістарычнага рамана Міхаіла Галдзянкова «Пан Кмитич»

« папярэдні запіс | наступны запіс »
Ліс. 1, 2011 | 12:35 pm



Сенсацыя! Выйшаў доўгачаканы гістарычны раман Міхаіла (Майка) Галдзянкова «Пан Кмитич» у выглядзе першых дзвюх кніг рамана – «Огненный всадник» і «Тропою волка».

1 лістапада ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37А) адбудзецца прэзентацыя рамана. У імпрэзе, акрамя аўтара, возьмуць удзел:

Вольга Гапеева
Зміцер Вішнёў
Вадзiм Дзеружынскi
Уладзiмiр Курловiч
Алена Мікульчык
Кацярына Грыневіч


музычнае аздабленне - спявачка Sonika

Пачатак а 18-30. Уваход – вольны. На імпрэзе можна будзе набыць кнігі Галдзянкова па прывабным кошце.

Крыху пра твор. «Пан Кмитич» – бомба і для гісторыкаў, і для беларускай літаратуры. Гэта першая рускамоўная кніга пра самую трагічную і самую невядомую вайну ў гісторыі Беларусі, вайне 1654 – 1667 годов. Самуэль Кміціч – рэальны гістарычны персанаж. У адрозненні ад кнігі Г. Сянкевіча «Патоп» «Пан Кмитич» максімальна набліжаны да рэальнай гісторыі аповед, у ім цалкам рэабілітаваныя сапраўдныя героі беларускай гісторыі – Януш і Багуслаў Радзівілы (якіх Сянкевіч выявіў здраднікамі, ды якімі яны ніколі не былі), кніга цалкам уключае беларускі і украінскі складнік у хаду трагічных падзеяў нашай мінуўшчыны. Чытач не толькі дазнаецца праўду пра самую невядомую вайну, але і паглыбіцца ў дзіўны свет Вялікага княства Літоўскага.

Спасылка | Пракамэнтаваць | Share

Comments {3}

Валеры Гапееў

(бяз тэмы)

from: vushasti
date: Кст. 26, 2011 09:35 am (UTC)
Спасылка

==«Пан Кмитич» – бомба і для гісторыкаў, і для беларускай літаратуры. ==
Дакладная бомба.
Пісьменнікі на з'ездзе атакавалі міністра адукацыі: "Як можна ў школе выкладаць на рускай мове гісторыю Беларусі?"

А тут - на табе, гістарычная літаратура пра беларусь на рускай мове.
Дажыліся палякі...

Адказаць | Галіна

(бяз тэмы)

from: ex_eiden_da
date: Ліс. 1, 2011 09:45 pm (UTC)
Спасылка

Вялiкi дзякуй за выдатную сустрэчу i цiкавы вечар! Шкада, што не выступiў шаноўны спадар Дзеружынскi. Асобны дзякуй Льву Крывiцкаму за цiкавы дыскус.

Адказаць | Галіна

Нека КурилЛова

пра прэзентацыю і аўтара

from: nekurilla
date: Ліс. 4, 2011 10:17 am (UTC)
Спасылка

http://www.youtube.com/watch?v=SbKTUKQHhpw&feature=player_embedded

Адказаць | Галіна