Вы праглядаеце журнал [info]lohvinau

lohvinau

Пост даведак (заўжды зверху)

Стд. 20, 2020 | 11:16 pm

Шукаеце кнігу ці часопіс?

Даўно хацелі задаць пытанне супрацоўнікам кнігарні ці выдавецтва "ЛогвінаЎ"?

Проста засумавалі і ахвота пагаварыць пра літаратуру?

Каментуйце сюды. Адкажам.

Таксама можна тэлефанаваць (017) 290-63-06, а лепей прыходзіць да нас на адрас пр-т Незалежнасьці 37А, Менск.

Працуем штодня, панядзелак–пятніца: з 11.00—22.00, у суботу–нядзелю: з 12.00—22.00.

Кнігі выдавецтва ЛОГВІНАЎ (а таксама яшчэ тое-сёе) можна купіць у інтэрнэт-краме КНІГІ-ПОШТАЙ.

КНІГІ – ПОШТАЙ
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць {58} | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Поўны Пясэц

Тра. 17, 2012 | 02:27 pm

Ось такія ось фацэты рэкламавалі ўчора ў кнігарні новыя пераклады раманіста-кантрабандыста Сяргея Пясэцкага "К честі організаціі" і "Человек, преврашчонный в волка":




Гэтак далі павагу класіку беларускай крымінальна-прыгодніцкай літаратуры Сяргею Пясэцкаму, які падчас падзелу Беларусі паміж РП і СССР між дзьвюма сусветнымі войнамі цягаў туды сюды кантрабанду, а пасля свой нялёгкі занятак апісваў падчас адсідкі ў польскай турме. Які пісьменнік - такая і прэзентацыя.
Лішне казаць, што кнігі прадаюцца ў кнігарні. Неахвочым чытаць па-расейску прапануем альтэрнатыву:
іншыя раманы Пясэцкага: "Пяты этап" і "Запіскі афіцэра Чырвонай Арміі".

Спасылка | Пракамэнтаваць {3} | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Гарачы травень у кнігарні: Паўзэванг, Глобус, Жадан

Тра. 14, 2012 | 10:18 am

Будзем процьма імпрэз, амаль кожны дзень.  І якіх.
21 траўня. Што было б калі Чарнобыль выбухнуў у густанаселенай заходняй Еўропе. Адказ - у рамане нямецкай пісьменніцы Гудрун Паўзэванг "Хмара". Яго прэзентацыя з перакладнікам Уладзімірам Папковічам. Пачатак а 19:






22 траўня. Малады пісьменнік Сяргей Календа
прадставіць сваю новую кнігу "Трохлітровая проза".
Пачатак а 19.


23. НОЧ У КНІГАРНІ. У нязмушанай атмасферы: з коўдрамі, гарбатай і паўлежачы мы сустрэнем золак дня славянскай пісьмовасці. Адам Глобус парчытае новую серыю сваіх жахалак "Крутагорскія казкі", а Ігар Бабкоў прадставіць перавыданне свайго культавага рамана "Адам Клакоцкі і ягоныя цені".
Увага! Пачатак імпрэзы а 23 ночы.
 












29 траўня. Зорка ўкраінскай літаратуры Сяргей Жадан у Мінску. Прэзентацыя беларускай версіі рамана "Анархія ва Ўкраіне". З удзелам самаго Сяргея і яго беларускіх перакладнікаў. Вядоўца - Андрэй Хадановіч. Пачатак а 19.

30 траўня. Сам-насам з Жаданом. Каму яшчэ не надакучыць Сяргей учора,
запрашаеюцца 30 на гутарку ў форме інтэрв'ю. Больш рафінаваная ісустрэча
з героем постсавецкай літаратуры. Пачатак а 17:

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

15 траўня Гістарычны аўторак у кнігарні

Тра. 12, 2012 | 06:36 pm

15 траўня а 19.00 у «кнігарні логвінаЎ» (Незалежнасці 37 а) адбудзецца сустрэча з аўтарамі і выдаўцамі папулярнай гістарычнай літаратуры, якая выйшла сёлета.


Гісторык Уладзімір Ляхоўскі прадставіць сваё даследаванне “Ад гоманаўцаў да гайсакаў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове 19 – першай трэці 20 ст.”, якое апавядае пра тое, як ідэі беларускага нацыяналізму станавіліся папулярнымі сярод моладзі.


Гісторык Аляксандр Пашкевіч раскажа пра кнігу “Балахоўцы” Станіслава Ліса-Блонскага, якая падрабязна апавядае пра паход арміі Станіслава Булак-Булаховіча ў 1920 годзе на беларускае Палессе, а таксама пра працу літоўскага гісторыка Эдмундаса Гімжаўскаса «Беларускі фактар у аднаўленні літоўскай дзяржавы (1915-1923)».


Валер Булгакаў раскажа пра іншыя кніжныя навінкі першай паловы 2012 года: “Краёвы слоўнік Віцебшчыны” Міколы Касьпяровіча, “Краёвы слоўнік Чэрвеншчыны” Міколы Шатэрніка, “Рэвізію Полацкага ваяводства 1552 года (з вялікай мапай Полацкага ваяводства сярэдзіны ХVI стагоддзя), Кнігу Полацкага Магістрату 1727, манаграфю Дарыюша Купіша «Полацак 1579″.

Запрашаюцца ўсе людзі добрай волі.
Цэтлікі:

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

10 траўня - прэзентацыя кнігі Сяргея Шапрана “Тры мяхі дзядзькі Рыгора”

Тра. 7, 2012 | 11:23 am


10 траўня ў кнігарні “логвінаЎ” (Незалежнасці 37а) адбудзецца прэзентацыя кнігі
Сяргея Шапрана “Тры мяхі дзядзькі Рыгора, альбо сам-насам з Барадуліным”
У імпрэзе возьмуць удзел:
Генадзь Бураўкін
Уладзімір Някляеў
Міхась Скобла

Пачатак а 19. Уваход вольны

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Краіна Горадня

Тра. 4, 2012 | 12:40 pm

Том найбольш нагадвае "Краіну Беларусь": па-багатаму аформленная, крэйдаваная папера, процьма рэдкіх фотак і безліч цікавых звестак: пра гарадзенскі быт Стэфана Баторыя, пра беларускіх скаутаў, пра тое, як перайменоўвалі фашыстоўскія ўлады назву горада, пра беларускамоўныя этыкеткі 70-х.



Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Новая порцыя жахалак ад Адама Глобуса

Тра. 2, 2012 | 06:07 pm



Справа "Дамавікамерона" жыве і квітнее. Адам Глобус выдаў чарговую кнігу сваіх казак для нядзетак. Цяпер Белая Нітка, Чырвоны Шалік і Шэрая Цагліна атрымалі абсалютна канкрэтны адрас пражывання - заходнебеларускае мястэчка Крутагор’е (іншыя Назвы Дзяржынск, Койданава).

Будзе жудка! У-у-у!

Адам Глобус. Крутагорскія казкі. Мінск: Логвінаў, 199 ст. 500 ас.

П.С. Кнігарня рыхтуе прэзентацыю казак у асабліва акультнай форме. Неўзабаве, чакайце! У-у-у!

Спасылка | Пракамэнтаваць {2} | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

2 траўня - ​прэзентацыя рамана “Мінакі” Аляксея Талстова

Крс. 26, 2012 | 09:31 am

2-га траўня ў сераду ў кнігарні логвінаЎ адбудзецца

прэзентацыя рамана

Аляксея Талстова "Мінакі".

Аўтар патлумачыць што да чаго, нешта пачытае, адкажа на пытаньні. Колькі словаў скажуць

Зміцер Вішнёў

Кацярына Макарэвіч

Вядучая імпрэзы Вольга Гапеева. Будзе музыка.

пачатак а 19. Уваход вольны. 

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Выйшла Эўрыпідавая "Медэя" ў перакладзе Баршчэўскага

Крс. 20, 2012 | 05:42 pm




Так, у новым, 57-м, нумары "Дзеяслова" - пераклад старагрэцкай драмы пра маці-дзетазабойцу Медэю. Чым розніцца пераклад Баршчэўскага ад, скажам, расейскага? Большай адпаведнасцю арыгіналу. Спадар Лявон не выдумляў сюжэт, каб прыстасаваць да п’есу да цяперашняга чытача, а перакладаў як яно ёсць, з усімі незразумеласцямі і шурпатасцямі. Можаце пераканацца самі, наколькі логіка грэкаў адрознівалася ад нашай, асабліва ў абгрунтаванні забойстваў.

Акрамя гэтага ў нумары: паэзія Алеся Разанава і Сяргея Прылуцкага.

Аляксандр Фядута публікуе прозу пад назвай “Мама. Горкі раман” са сваёй кнігі ўспамінаў “Мой маленькі Парыж”.

Напрыканцы часопіса караценькія агляды кніжных навінак.

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Сёння прэзентацыя Анкі Ўпалы. У кнігарні - яе аўтограф-сесія

Крс. 20, 2012 | 10:46 am

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

"Шабаны" Бахарэвіча ў "логвінаЎ"ве!!!!

Крс. 18, 2012 | 06:02 pm


Выдавец Зміцер Вішнёў нарэшце данёс свае апошнія выданні да кнігарні!

Акрамя Бахарэвіча фантастычныя кнігі Сержа Мінскевіча "Сад замкнёных гор" і Алеся Бычкоўскага "Анамалія".
Налятай. Усё на стале навінак.

Спасылка | Пракамэнтаваць {4} | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Размалявалі ўсе сцены! (і старонкі)

Крс. 18, 2012 | 01:47 pm






Наколькі вядома нашым заўсёднікам мы невялікія прыхільнікі стрытарту (гэта цяпер называюць графіці), бо вулічныя мастакі почасту выбіраюць сценкі нашай любай кнігаранькі ў якасці палігона для сваёй арт-прыстрэлкі. Але калі графіці ўтаймаванае пад вокладкай, дык мы толькі за.
Выйшаў першы нумар часопіса "Сігнал", які дае асноўнае ўяўленне аб тэндэнцыях развіцця, як вулічнага мастацтва, так і мастацтва ў Беларусі (збольшага ў Менску), разглядаючы і развіваючы такія кірункі як стрыт-арт, ілюстрацыю, графічны дызайн, вінілавыя цацкі, фатаграфію. Як вы разумееце, са шматлікімі фоткамі.


Цяпер у кнігарні (раней было ля кнігарні)!

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Па той бок літоўскага люстра і што ўбачыла там Бася

Крс. 16, 2012 | 02:53 pm



фота Зарына Кандрацьева ("Будзьма беларусамі!")

Сяргей Макарэвіч з НН узяў інтэрв'ю ў Ксеніі Шталянковай, якая напісала раман для патлеткаў "Адваротны бок люстра". Перадрукоўваем.

" Ксеніі Шталянковай цяпер 19 гадоў. А свой прыгодніцкі раман «Адваротны бок люстра» напісала, калі яшчэ вучылася ў школе.

Хто паспеў прачытаць кнігу, назвалі яе адметнай падзеяй у айчыннай літаратуры,

нягледзячы на пэўныя тэхнічныя хібы. Маладая аўтарка расказала пра свой дэбютны раман.

«НН»: Вы напісалі кнігу ў 16 гадоў?

Ксенія Шталянкова: У 16 з’явіўся канчатковы варыянт. А пісала з перапынкамі дзесьці чатыры гады. У школе на ўроку беларускай літаратуры неяк прапанавалі напісаць апавяданне альбо пачатак рамана. Тады ўсплыла такая гісторыя, з’явіліся героі. І пачала пісаць.

<lj-cut text="Чытаць інтэрв'ю далей">«НН»: Чаму для рамана абралі часы Барбары Радзівіл і Боны Сфорцы, якіх таксама ўвялі ў твор?

Дзеянні рамана «Адваротны бок люстра» адбываюцца пераважна ў XVI стагоддзі. 15-гадовая Бася трапляе ў мінулае, дзе сустракаецца з 17-гадовым Міхалам. Перад тым, як трапіць назад, у наш час, дзяўчынка паспявае закахацца і папрысутнічаць на каранацыі Барбары Радзівіл.

КШ:

Тым перыядам я зацікавілася праз кнігу Вітаўта Чаропкі «Уладары Вялікага княства»,

якая трапіла да мяне ў 12 гадоў. Хацелася дакрануцца таго часу і ў сваёй кнізе.

«НН»: Гэта была першая літаратурная спроба, якая вырасла ў цэлы раман?

КШ: Гэта была першая спроба, якая пабачыла свет. Я рана пачала чытаць і мне даўно самой хацелася пісаць — прыдумваць нейкія гісторыі.

«НН»: Вы запланавалі старыць трылогію. Працяг гатовы?

КШ: Я цяпер працую над другой часткай. Спадзяюся, за лета дапішу і восенню змагу прапанаваць чытачу.

«НН»: Раман «Адваротны бок люстра» некалькі гадоў праляжаў у выдавецтвах. Чаму яго не хацелі друкаваць?

КШ:

Гэта была рызыка для выдавецтваў: я была маленькім дзяўчом, нікому невядомым. Паўставалі і пытанні з далейшай рэалізацыяй кнігі — гэта пытанне грошай.

«НН»: Кніга толькі нядаўна выйшла, а я ўжо сустракаў станоўчыя водгукі на яе ў інтэрнэце. Вы знаёмыя з рэакцыяй першых чытачоў?

КШ: Так. Нехта кажа, што проста «праглынуў» кнігу. Такое, канечне, прыемна чуць. Бо я не ведала, якой рэакцыі чакаць. Нехта прапануе ідэі для наступных кніг. Ёсць і крытычныя заўвагі.

«НН»: Як малады аўтар, як лічыце, для моладзі павінны пісаць аднагодкі, альбо і дарослыя пісьменнікі спраўляюцца з гэтым таксама добра?

КШ: Тут няма нейкага крытэрыя. Добрая літаратура не залежыць ад узросту.

Адваротны бок люстра / Ксенія Шталянкова. — Мінск: Логвінаў, 2012. — 192 с. </lj-cut>

Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

20 красавіка - прэзентацыя Анкі Ўпалы

Крс. 11, 2012 | 11:32 am

                                                                             

Прэзентацыя кнігі Анкі Упалы “Дрэва энталіпт” пачнецца 20 красавіка а 19-й у галерэі “Ў” (праспект Незалежнасці, 37A).

Праграма прэзентацыі:

Урачыстае адкрыццё дрэва: Алесь Пашкевіч і Барыс Пятровіч.

Выступ сябраў суполкі kvetki_doma: Алена Пятровіч і Алена Пятровіч.

Цудоўнае з’яўленне Балахона Балахонавіча і Вавёрыцы.

Суровае рэзюмэ:

Аксана Бязлепкіна
Маргарыта Аляшкевіч

Дыфузнае яднанне аўтара з гледачамі.

Драма “Курукіца” (тэатральная пастаноўка)

Ролі выконваюць:

Курукіца: Юля Цімафеева
Дзед: Сяржук Мядзведзеў
Апавядальнік: Павел Анціпаў
Soundtrack: Уладзімір Лянкевіч

Аўтограф-сесія аўтара.

Прыходзьце самі і прыводзьце сяброў!

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Лакаваны "Дыктатар"

Крс. 10, 2012 | 10:02 am


Нам падалося, што дзіцячая кніга шведскага пісьменніка Ульфа Старка  даведзеная да ладу не да канца: там хоць і прыемная на дотык шурпатая папера з каляровымі малюнкамі ды цвёрдая вокладка, аднак  нечага сёроўна не хапала. Мы адлакавалі німб вакол галавы хлопчыка, і дадалі бляску на зорачках. Цяпер наш гламурны дыктатар хоць куды - хош сюды, а хош туды. Цана, дарэчы не змянілася. Заходзьце!
(у дзяўчынкі на фотцы такія промністыя вочы ад прыроды, ніякага лаку).

Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Аголеныя мужыкі і адраджэнскі дзядок. Фрашка ад кнігарні

Крс. 9, 2012 | 12:02 pm

Гэтай фрашкі, здаецца, мы яшчэ не распавядалі. Яна пра адраджэнскіх дзядкоў.  Трэба заваўжыць, што мы іх вельмі любім і цэнім, бо яны прыходзяць да нас усё роўна як на інспекцыю і, ведаеце што? - яны маюць рацыю.

Знакам тым, завітвае ў кнігарню адраджэнскі дзядок. У кнігарні якраз ладзіцца акцыя. За раман Артура Клінава “Шалом":

 даецца каляндар з аголенымі літаратарамі задарма:

Дзядок уважліва слухае пра акцыю, старанна гартае раман Клінава і па каторым часе кажа: “Добра, падтрымаю вашу акцыю!”

Купляе раман Клінава – яму даюць у  даважак каляндар аголеных літаратараў,  і дзядок сыходзіць.

Праз пяць хвілін вяртаецца: увесь узбураны пачуццямі, задыханы. Падыходзіць да прадавачкі і, паказваючы на набыты каляндар, паўшэптам  кажа: “Там жа мужыкі!”

Спасылка | Пракамэнтаваць {3} | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Новая кніга Арлова ўжо ў кнігарні логвінаЎ

Крс. 5, 2012 | 10:47 am





Увогуле гэта кніга-чаепіцце. Каля 100 слухачоў села за стол з Уладзімірам Арловым папіць чаю (ці чаго больш моцнага). А ён нетаропка адказаў: пра беларускай літаратуру і гісторыю. Потым гутарка збілася на ўласнае жыццё і біяграфію. Прычым не толькі арлоўскую, бо кожнае пытанне – гэта як маленькі расповед радыёслухача: што яго трывожыць, захапляе, цешыць.

Кніга, аздобленая паказнікам імёнаў, дзе гістарычныя постаці суседнічаюць з арлоўскімі сябрамі дзяцінства, ужо чакае свайго чытача на стале навінак у кнігарні логвінаЎ. У дадатак рыхтуецца яе прэзентацыя (відаць, пасля Велікодніх).

Уладзімір Арлоў. Пакуль ляціць страла (Бібліятэка Свабоды. ХХІ стагоддзе). — Радыё Свабодная Эўропа/Радыё Свабода, 2012. 397 старонак.


Спасылка | Пракамэнтаваць | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Кэрал, Паланюк, Жадан, Ўпала...

Крс. 2, 2012 | 11:00 am

Якія кнігі рыхтуюцца ў выдавецтве “Логвінаў”?
Ну, не любім мы размяшчаць вокладкі з заднікамі. Але гэтым разам трэба. Бо напрыклад у Кэрала ўвогуле няма задніка. Бо адразу 2 часткі “Алесіны прыгоды ў Дзівоснай краіне” і “На тым баку люстэрка” (у простамоўі “Аліса ў Залюстроўі”). Пераклаў Макс Шчур.


З Паланікам усё ясна – выбуховы тут не толькі пярэднік, але і заднік:

А Жаданаўскі заднік мы надрукавалі, бо падабаецца нам яго фотка, у сэнсе Жадана, а не задніка:


Як вам вокладкі?

А яшчэ будуць дэбютная кніга Анкі Ўпалы (вокладку не выстаўляем, каб захаваць інтрыгу), і "Сіняя кніга беларускага алкаголіка

Спасылка | Пракамэнтаваць {14} | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Прэзентацыя прыгодніцкага раману "Адваротны бок люстра"

Сак. 30, 2012 | 09:59 am

5 красавіка (чацвер) у кнігарні "логвінаЎ" адбудзецца прэзентацыя прыгодніцкага раману Ксеніі Шталянковай
"Адваротны бок люстра". У
  імпрэзе, акрамя аўтаркі, бяруць удзел:
  Арцём Кавалеўскі

  Алена Масла

На імпрэзе прагучыць музыка ХVІ стагоддзя ў выкананні Рамана Сугакава.

Вядоўца імпрэзы – Аляксандр Карзюк, загадчык гсітарычнай кафедры БДПУ

Уваход - вольны.
Пачатак а 19.



>>>  Крыху пра раман. Праз  люстра, якое яна купіла выпадкова,15-гадовая школьніца з сучаснай Вільні  трапляе ў ХVI ст., дзе знаёміцца з маладым шляхціцам Міхалам Саколічам. Гэтай пары выпадзе пабываць пры двары Жыгімонта Аўгуста і Барбары Радзівіл, ды апынуцца ў самым віры
каралеўскіх інтрыг і змоваў.

Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Share

lohvinau

Бюджэтны візіт у кнігарню логвінаЎ

Сак. 29, 2012 | 11:46 am

Што ў нас задарма і паўзадарма ( экскурсія на 150 словаў)

Вы заходзіце ў кнігарню логвінаЎ і адразу ў перадлазніку леваруч вас чакаюць абсалютна бясплатныя кнігі на бук-кросінгу (хіба не забудзьцеся прынесці што-небудзь прачытанае наўзамен). Тым часам праваруч адкрываецца ўцешны  краявід для вока бюджэтнага пакупніка. Кнігі за 2 і 3 тысячы (часам сярод іх пракідваюцца цалкам прыстойныя кнігі, напрыклад падшыўка “Фрагмэнтаў” і “Палёт дубовага ліста” Майка Галдзянкова). Тутсама, на паліцы зверху, почасту ляжаць абсалютна дармавыя дыскі часопіса 34mag.net і каляндарыкі.

Пойдзем далей, вы мінаеце дзвюхстворкавыя дзверы і адразу-адразу праваруч бачыце палічку цалкам застаўленую 5-тысячнымі кніжкамі. Тут ужо ўвогуле песня. “Звяры-суайчыннікі” Сяргея Харэўскага, чэшскі раман “Гук сонечнага гадзінніка” (у цвёрдай вокладцы, дарэчы) і шмат чаго яшчэ.

На касе ля прадавачкі вас чакаюць бясплатныя каляндарыкі на 2012 год і закладкі прэміі  Гедройца.  

Ці варта нагадваць, што ў кнігарні самыя ніжнія паліцы аддадзеныя букіністам, дзе цэны такія ж невысокія.

Дык вось, вэлкам ту ўай-букшоп!

Спасылка | Пракамэнтаваць {1} | Дадаць да запамінаў | Share